Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Навіны

Ельск. Встретить Новый год не только весело, но и безопасно!

З 19.02. па 24.02.2018 года ў школе-інтэрнаце прайшоў тыдзень беларускай мовы, у рамках якога ажыццявілася шмат выхаваўчых мерапрыемстваў. Кульмінацыяй Тыдня стаў конкурс на лепшую страву з бульбы. Якіх толькі прысмакаў не было на сталах: дранікі, бульбянікі, бабка, бульбяныя піражкі, бульба з мясам, з грыбамі г.д. Крытэрыямі адзнакі з’яўляліся: смакавыя якасці стравы, сервіроўка, спосаб падачы, абарона. Пераможцу вызначыць было вельмі цяжка, але ім быў вызначаны 6 клас.

Распраўсюджанне шкодных звычак сярод непаўналетніх – праблема сучаснасці. З мэтай прыцягнуць увагу да гэтай тэмы, засяродзіць навучэнцаў на неабходнасці пазбавіцца ад пагубных дзеянняў педагог-псіхолаг Махіянава С.Я. правяла мерапрыемства “Аб шкодных звычках” у рамках правядзення атэстацыі на прысваенне другой кваліфікацыйнай катэгорыі. У працэсе занятка падлеткі змаглі даведацца як уздзейнічае тытунь, алкаголь на арганізм чалавека. Хочацца верыць, што кожны задумаўся аб сваім здароўі і зможа дапамагці самаму сабе. (падрабязнасці ў фотаальбоме)

Выхаванне культуры харчавання – важная ўмова сацыялізацыі нашых навучэнцаў у сучасным грамадстве. Яны павінны не толькі правільна весці сябе за сталом, але і быць прыгожымі, умець падаць ежу і нават прыгатаваць яе. Мы вырашылі правесці конкурс на лепшы касцюм для дзяжурнага па сталоўцы. І вось, што ў нас атрымалася… (гл. фотаальбом)

Ужо другі год навучэнцы аб’яднання “Спадчына” (9-10 класы) займаюцца даследваннем культурнай спадчыны беларускага народа праз вывучэнне каляндарна-абрадавых, сямейна-абрадавых святаў. Адзначаць свята Каляды, або Стары Новы год у школе ўжо стала трыдыцыйным. Кожны раз мы імкнемся разам з дзецьмі захаваць атмасферу самабытнасці, максімальна прытрымліваўчыся тых традыцый, якія ўшаноўвалі нашыя продкі.
У калядны вечар ўсіх гасцей сустракалі гаспадар і гаспадыня, стол быў багата накрыты. Пераапранутыя калядоўшчыкі спявалі шчадроўныя песні, гулялі ў беларускія, народныя гульні, частаваліся, танцавалі.
Пры канцы мерапрыемства мы дабавілі крышачку сучаснасці: так як па старому стылю менавіта з 14 студзеня пачынаўся Новы год, Дзед Мароз і Снягурачка кожнаму падарылі салодкія падарункі.

Нарэшце, 10.01.2018г., адбылася доўгачаканая сустрэча з валанцёрамі дабрачыннага фонду “Аб’ядноўваючы сэрцы”. Святлана Мікалаеўна Барысейка, як і абяцала, разам са сваімі памочнікамі прывезла ў падарунак дзецям цёплы абутак. Кожны атрымаў чаравікі, бацінкі, і тут жа іх можна было апрануць. Радасць і эмоцыі перапаўнялі дзіцячыя сэрцы. У гэты ж вечар выхаванцаў школы-інтэрната весялілі героі мультфільмаў “Шчанячы патруль”, “Віні-Пух”, “Чарапашкі Ніндзя”
Супрацоўнікі Фонду ў чарговы раз падарылі дзецям свята!

Больш чым за пяць гадоў благачынны фонд “Аб’ядноўваючы сэрцы” аказвае дапамогу выхаванцам Ельскай дапаможнай школы-інтэрната. Матэрыяльныя падарункі заўсёды выклікаюць у дзяцей радасць. Але яшчэ большае задавальненне яны атрымоўваюць ад кожнай сустрэчы з нашымі сябрамі ФОНДА, якія разам з новым мерапрыемствам дораць дзецям новыя ўражанні, новыя эмоцыі, добры настрой. Не абыйшлося без сюрпрызаў і напярэдадні зімовых канікул. Нас запрасілі наведаць інтэлектуальную гульню “Джэк Квіз”. Дадзены праект збірае эрудыраваных жыхароў г.Мазыра, і кожная пятая гульня праводзіцца сумесна с благачынным Фондам. Мэтай апошняй гульні адыходзечага года стаў збор грашовых сродкаў на набыццё цёплага, зімовага абутку дзецям з інтэрнатаў, сацыяльных прытулкаў. Словы ўдзячнасці выказаў дырэктар нашай установы ўдзельнікам праекта, Святлане Мікалаеўне і валанцёрам благачыннага руху нашы выхаванцы таксама падрыхтавалі падарункі, зробленыя сваімі рукамі.
Будзем чакаць нашых сяброў на Калядныя святы ў нашай школе.