Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вялікдзень

Дата: 11 апреля 2018 в 10:50, Обновлено 11 апреля 2018 в 11:21
491 просмотр

Вялікдзень

    Школа-інтэрнат – гэта адна вялікая сям’я педагогаў, навучэнцаў, тэхработнікаў. Разам мы працуем, навучаемся, пераадольваем цяжкасці, дабіваемся поспехаў, адпачываем, святкуем святы.

   Каляндарна-абрадавым святам надаецца асаблівая ўвага. Выхаванцы і педагогі ажыццяўляюць даследчыцкую дзейнасць у рамках інавацыйнага праекта, з’яўляючыся членамі клуба “Спадчына” (9-10 кл.); аб’яднання “Умелыя ручкі” (4-6кл.); творчай групы “Батлейка” (11-12кл.), вывучаючы асаблівасці нацыянальных святаў як культурнага наследдзя беларускага народа.

   У час правядзення свята "Вялікдзень" дарослыя стварылі сапраўдную хатнюю атмасферу дабрыні, спагады, утульнасці. Спачатку выхаванцы паказалі інсцэніроўку “З гісторыі свята”, у якой расказвалася пра нараджэнне Сына Божага Іісуса Хрыста, якія вучыў жыць людзей,тварыў шмат цудаў . 

    У гэты дзень дзеці набылі цікавую інфармацыю аб гісторыі святкавання Вялікдня, даведаліся, чаму яечкі фарбуюць менавіта ў чырвоны колер,і што трэба з’есці пасля працяглага паста першым, паўдзельнічалі ў праваслаўных гульнях, займаліся аплікацыяй пасхальнага яечка, разгадвалі загадкі, паўдзельнічалі ў цікавых гульнях: эстафета з яечкам; біткі; вясёлыя аплікацыі (малодшыя навучэнцы абклейвалі велікодныя яечкі ў розныя колеры бумагі);вядзенне яйца (чыё яечка закоціцца далей за ўсіх); - каціся яйцо (горачка); выбіванне пасхальнага яечка (6 яек,1 мячык);

    Ну і канешне, самым прыемным аказалася частаванне велікоднымі прысмакамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.