Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь

Дата: 9 января 2022 в 20:35, Обновлено 9 января 2022 в 20:54
Автор: Реут С. Л.

Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з'яўляюцца яе Дзяржаўны флаг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.
Прававое рэгуляванне, парадак выкарыстання і апісанне дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, устаноўленых Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, вызначаецца Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. № 301-З "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь".

Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь з'яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй - чырвонага колеру шырынёй у 2/3 і ніжняй - зялёнага колеру ў 1/3 шырыні флага.
Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, якое складае 1/9 даўжыні флага. Стаўленне шырыні флага да яго даўжыні - 1:2. Флаг мацуецца на дрэўку (флагштоку), якое афарбоўваецца ў залацісты (охра) колер.
Пры цырымоніях і іншых урачыстых мерапрыемствах Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваецца з наканечнікам ромбападобнай формы з выявай пяціканцовай зоркі, аналагічнай яе выяве на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь. Наканечнікі вырабляюцца з металу жоўтага колеру.
Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь падымаецца або ўстанаўліваецца:
на будынку рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - заўсёды;

на будынках Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь - заўсёды;
на будынку Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь - заўсёды;
на будынках органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь - заўсёды;
на будынках судоў Рэспублікі Беларусь, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў - заўсёды,

а над будынкамі, у якіх праводзяцца пасяджэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, - на час правядзення пасяджэнняў; 
на будынках, тэрыторыях і сродках перамяшчэння дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў, на будынках гандлёвых устаноў Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой, на марскіх судах і іншых сродках перамяшчэння, на якіх у якасці афіцыйных асоб знаходзяцца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь або іншыя асобы, якія прадстаўляюць Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь або Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, - у парадку, які вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;у памяшканнях для галасавання - у дні выбараў і рэферэндумаў;
у вайсковых часцях Рэспублікі Беларусь згодна з вайсковымі статутамі;
на пагранічных заставах і прапускных пунктах (мытнях) Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь;
на марскіх судах, судах рачнога флота, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь;на спартыўных арэнах - падчас правядзення чэмпіянатаў і першынстваў Рэспублікі Беларусь, міжнародных спартыўных спаборніцтваў з удзелам нацыянальных зборных і падчас узнагароджання беларускіх спартсменаў - пераможцаў міжнародных спаборніцтваў;
на іншых аб'ектах па распараджэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, па рашэнню Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. 

Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь можа быць узняты таксама на цырымоніях і іншых урачыстых мерапрыемствах, якія праводзяцца дзяржаўнымі і грамадскімі органамі, прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі, у час народных, працоўных, сямейных свят і ў іншыя памятныя дні.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь з'яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой залаты контур Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя промні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб апраўлены вянком з
залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева - кветкамі лёну. Вянок тройчы перавіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у падставе Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у два радкі напісаны золатам словы "Рэспубліка Беларусь".Выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь змяшчаецца:
на будынку рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на будынках палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў і іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь, на будынках мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, судоў, органаў Пракуратуры Рэспублікі Беларусь,на будынках дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў, гандлёвых устаноў Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой; у памяшканнях шэрагу іншых дзяржаўных устаноў;
на пячатках і бланках дакументаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Парламента, Урада, міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў Рэспублікі Беларусь і г.д.;
на каштоўных паперах, аблігацыях, паштовых марках і латарэйных білетах Рэспублікі Беларусь;на пашпартах грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама на дыпламатычных і іншых замежных пашпартах, якія выдаюцца грамадзянам Рэспублікі Беларусь;
на пагранічных слупах, якія ўстанаўліваюцца на Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, а таксама ў пунктах пропуску праз яе.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь


Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой музычна-паэтычны твор, які выконваецца ў выпадках, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. № 301-З "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь" і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
Тэкст гімна

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь
Словы М.Клімковіча, У.Карызны
Музыка М.Сакалоўскага
Мы, беларусы - мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям'і.

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Дружба народаў - сіла народаў -
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны - радасці сцяг!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь! 

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь выконваецца:


- пры ўступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду - пасля прынясення ім Прысягі;
- пры адкрыцці і закрыцці сесій Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
- у час афіцыйнай цырымоніі ўзняцця Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь і іншых афіцыйных дзяржаўных цырымоній;
- у час правядзення цырымоній сустрэч кіраўнікоў замежных дзяржаў, парламентаў і ўрадаў замежных дзяржаў, якія наведваюць Рэспубліку Беларусь з афіцыйнымі візітамі;

- пры правядзенні воінскіх рытуалаў – у адпаведнасці з агульнавоінскімі статутамі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь;
- пры афіцыйных цырымоніях падчас спартыўных спаборніцтваў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі - у адпаведнасці з правіламі арганізацыі гэтых спаборніцтваў.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь можа выконвацца:

- пры адкрыцці помнікаў, памятных знакаў і іншых збудаванняў, прысвечаных знамянальным падзеям у жыцці Рэспублікі Беларусь, у гонар знакамітых дзяржаўных, палітычных, грамадскіх і ваенных дзеячаў, народных герояў, дзеячаў навукі, мастацтва і культуры;
- пры адкрыцці і закрыцці ўрачыстых сходаў, прысвечаных дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь;- у час урачыстых сходаў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі;
- грамадзянамі ў час народных, працоўных, сямейных свят і іншых урачыстых мерапрыемстваў пры забеспячэнні неабходнай павагі да Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь транслюецца дзяржаўнымі тэлевізійнымі і радыёвяшчальнымі кампаніямі:
- штодня ў пачатку і перад заканчэннем вяшчання, а пры кругласутачным вяшчанні - у 6 гадзін і ў 24 гадзіны;
- у навагоднюю ноч - пасля бою гадзін у 24 гадзіны.Пры афіцыйным выкананні Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь прысутныя слухаюць яго стоячы (мужчыны - без галаўных убораў, ваеннаслужачыя, іншыя асобы, для якіх прадугледжана нашэнне форменнага адзення,
- у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь).
Выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь пры правядзенні Рэспублікай Беларусь афіцыйных мерапрыемстваў на тэрыторыі замежных дзяржаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі, устаноўленымі Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь, законамі, правіламі і звычаямі дзяржавы прабывання.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.