Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Матэматычны тэлеканал "Запрашаем у краіну Эканоміку"

Дата: 19 апреля 2018 в 09:08
494 просмотра

Тыдзень эканомікі

      Правядзенне тэматычных Тыдняў ва ўстановах адукацыі з’яўляецца эфектыўным сродкам выхавання і навучання моладзі. Тыдзень эканомікі быў праведзены ў нашай школе-інтэрнаце з 16.04. па 22.04.18г. з мэтай развіцця інтарэсу навучэнцаў да выхаваўчага працэсу, павышэння ўзроўня з матэматычных кампетэнцый. 

     Былі адзначаны такія мерапрыемствы, як “Эканамічны пакрой тканіны пры пашыве мяшэчка для насення” , “Калі ты эканомны - гэта добра”, гутарка -практыкум, сюжэтна-ралевая гульня “Крама” , “Займальная матэматыка” (гульні для развіцця мыслення,зрокавага ўспрымання), практыкум “Расходы на харчаванне на дзень,тыдзень,месяц. Грашовыя разлікі», практыкум ”Сямейны бюджэт. Размеркаванне бюджэту”, экскурсія ў краму “У якой краме можна купіць самыя неабходныя тавары ў межах зададзенай сумы?”, настольная гульня “Лато”. Усе пералічаныя мерапрыемствы былі вельмі цікавымі для выхаванцаў. Самым незабываемым і кульмінацыйным стала мерапрыемства матэматычны тэлеканал “Запрашаем у краіну Эканоміку”. Навучэнцы паказвалі свае веды,набытыя на уроках матэматыкі. За кожны этап мерапрыемства, каманды зараблялі балы грашыма ў свае капілкі. Вынікі ўразілі ўсіх, была створана мясцовая крама, дзе ўдзельнікі мерапрыемства маглі патраціць свае заробленыя грошы. І тым самым паказаць уменні весці грашовыя разлікі.

   У школе-інтэрнаце робіцца ўсё магчымае, каб навучыць дзяцей быць сацыяльна адаптаванымі ў грамадстве, умець абслугоўваць сябе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.