Школьны этнаграфічная пакой створаны ў 1994 годзе. Экспанаты для яго збіраліся вучнямі, настаўнікамі, работнікамі школы па вёсках Ельскага раёна.
У экспазіцыі пакоя прадстаўлены прадметы хатняга ўжытку, прылады працы, адзенне і інш, што дае дзецям уяўленне аб аснаўных відах дзейнасці жыхароў Ельшчыны у мінулым і рыбалоўства, бортніцтва, ткацтва, вышыўка і інш.
Найбольш цікавыя экспанаты пакоя самаробны драўляны ложак, скрыня, прасніцы, жорны, даматканыя посцілкі, адзенне.
У этнаграфічным пакоі праводзяцца тэматычныя экскурсіі, заняткі, урокі. Экспанаты этнаграфічнага пакоя шырока выкарыстоўваюцца пры правядзенні пазакласных мерыпрыемстваў.
У рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання і развіцця даследчай кампетэнцыі навучэнцаў на аснове маральнай і культурнай спадчыны”, асноўная дзейнасць якога – вывучэне каляндарна-абрадавых святаў, характэрных для Ельскага раёна.
Глядзець фотаздымкі ў фотаальбоме