Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

З 28 сакавіка па 15 красавіка 2022 года (асноўны этап з 4 па 8 красавіка) Рэспубліканскай прафілактычнай акцыі "Дом без насілля!"

Дата: 4 апреля 2022 в 10:08
Автор: Леглік В. І.
94 просмотра

Па стане на 01.03.2022 на тэрыторыі рэспублікі зарэгістравана 42 забойствы (+23,5% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года), 144 наўмысных прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў (+30,9%). Акрамя таго, зарэгістраваны рост колькасці "бытавых" забойстваў з замахамі (у 2,1 раза; з 9 да 19) і наўмысных прычыненняў цяжкіх цялесных пашкоджанняў (33,3%; з 27 да 36). Пры гэтым пераважная большасць названых крымінальных дзеянняў учынена грамадзянамі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.На тэрыторыі Ельскага раёна за бягучы год цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўі грамадзян, у т.л. у сферы сямейна-бытавых адносін, не зарэгістравана.

 За 3 месяцы г.г. у Ельскі РАУС паступіла 47 (2021 - 34) паведамленняў, заяў аб канфліктах (скандалах) у сферы сямейна-бытавых адносін, да адміністрацыйнай адказнасці сямейныя скандалісты прыцягнуты 15 (2021 - 18) разоў. Прынята 37 інфармаваных згод (2021 - 27).Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь №122-З ад 04.01.2014 года «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў» за бягучы перыяд 2022 года абвешчана афіцыйных папярэджанняў – 29 (у сферы СБА - 10, за ўчыненне паўторных правапарушэнняў у стане алкагольнага ап'янення) вынесена і аб'яўлена 1 ахоўнае прадпісанне ў адносінах да члена сям'і, або былога члена сям'і (2021 -2) з абавязковым патрабаваннем спыніць зносіны з пацярпелымі ад сямейнага гвалту сваякамі і пакінуць агульнае жылое памяшканне на тэрмін ад 3 да 30 сутак (са згоды пацярпелага ад гвалту). 2 грамадзяніны, якія ўчынялі правапарушэнні ў сферы сямейна-бытавых адносін, накіраваны ў лячэбна-працоўны прафілакторый (ЛПП), узбуджаны 2 крымінальныя справы прэвентыўнай накіраванасці (па факце пагрозы забойствам у адносінах да члена сям'і – арт.186 КК Рэспублікі Беларусь).

ПАВАЖАНЫЯ ГРАМАДЗЯНЕ! Ельскі ТЦСАН можа прапанаваць наступныя віды дапамогі:

псіхалагічная дапамога ахвяры гвалту ў сям'і і яе блізкім;
садзейнічанне ў атрыманні і афармленні ўсіх відаў ільгот і гарантый, прадугледжаных заканадаўствам (атрыманне і аднаўленне неабходных дакументаў, афармленне льгот і дапамог і г.д.);
прадастаўленне часовага прытулку («крызіснага пакоя»);
кансультацыйна-інфармацыйныя паслугі;
сацыяльна-прававая дапамога (кансультацыя юрыста і г.д.).

Кантактны тэлефон аддзела сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі 4-29-39

          Адрас размяшчэння: г. Ельск, вул. Дзяржынскага. Усе паслугі ТЦСАН прадастаўляюцца БЯСПЛАТНА.

Любую інфармацыю аб злачынствах або асобах, якія іх намышляюць, НЕАБХОДНА паведамляць у РАУС па нумары 102 або моб тэл.8-029-6085402; 8-033-6805402.

Загадзя дзякуем за аказанае садзейнічанне і разуменне значнасці існуючай праблемы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.