Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

11 студзеня - 78-я гадавіна вызвалення Ельскага раёна.

Дата: 10 января 2022 в 15:19, Обновлено 13 января 2022 в 16:01
Автор: Леглік В. І.
142 просмотра

Ельск быў вызвалены 11 студзеня 1944 года падраздзяленнямі 415-й стралковай дывізіі 61-й арміі Беларускага фронту ва ўзаемадзеянні з партызанамі 37-й Ельскай партызанскай брыгады падчас Калінкавіцка-Мазырскай аперацыі савецкіх войскаў.

Спробы вызваліць горад Ельск ад гітлераўцаў рабіліся яшчэ ў лістападзе і снежні 1943 года, калі Чырвоная Армія разгарнула актыўныя баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі.
Камандаванне 37-й Ельскай партызанскай брыгады ўстанавіла сувязь з 12-м гвардзейскім стралковым палком 1-га Украінскага фронту. Быў распрацаваны план сумеснага ўзяцця Ельска, гарнізон якога налічваў каля 600 гітлераўцаў. Гвардзейскі стралковы полк і артдывізіён, выдзеленыя для правядзення аперацыі, партызаны ўтойліва правялі ў тыл суперніка. У ноч на 27 лістапада пасля артпадрыхтоўкі савецкія войскі і партызаны ўварваліся ў горад і авалодалі ім.
падтрымцы 54 танкаў і самаходных гармат. Партызаны і савецкія вайсковыя часці вымушаны былі адысці. Яшчэ адна спроба авалодаць горадам была зроблена 10-11 снежня 1943 года.
Канчаткова Ельск быў вызвалены 11 студзеня 1944 года падраздзяленнямі 415-й стралковай дывізіі 61-й арміі Беларускага фронту ва ўзаемадзеянні з партызанамі 37-й Ельскай партызанскай брыгады падчас Калінкавіцка-Мазырскай аперацыі савецкіх войскаў.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.