Віншуем!

Дата: 2 марта 2020 в 20:39, Обновлено 23 марта 2020 в 20:30
265 просмотров

Дзень абаронцаў Айчыны

21.02.20 года ў актавай зале адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны. Жанчыны, дзяўчынкі падаравалі хлопчыкам і мужчынам вясёлыя, задорныя песні, цудоўныя словы віншавання. Хлопчыкі, мужчыны ў сваю чаргу пазмагаліся ў конкурсных праграмах на званне самага лепшага, удалога, спрытнага, знаходлівага, паказаўшы выдатнае  ўменне гатаваць стравы палявой кухні.

Дырэктар школы павіншаваў са святам усіх мужчын, пажадаў моцнага здароўя, дабрабыту ім і іхнім блізкім, а таксама словы ўдзячнасці выказаў тым жанчынам, хто ўжо выхаваў сваіх сыноў і яны нясуць вайсковую службу ў беларускай арміі.

              Акрамя віншаванняў, на святочнай праграме былі таксама падведзены вынікі тыдня беларускай мовы і літаратуры.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.