"Новы год ідзе - падарункі ўсім нясе!"

Дата: 30 декабря 2019 в 12:21
289 просмотров

“Новы год ідзе - падарункі ўсім нясе” - менавіта так называлася навагодняе прадстаўленне, якое сабрала ў спартыўнай зале школы-інтэрната выхаванцаў, бацькой, гасцей 24 снежня. Як заўжды усё прайшло на высокім узроўні, у атмасферы дабрыні, весялосці, задору. Мерапрыемства суправаджалася гульнямі, песнямі, танцамі, было цікавым не толькі дзецям, але і дарослым.

Сярод гасцей прысутнічалі: старшыня Ельскага райвыканкама – Бурмістраў У.І., член савета Рэспубліканскага нацыянальнага сходу - Яшкоў Ф.В.,начальнік мясцовага аддзела адукацыі, спорту і турызму – Сіўчук В.С, начальнік аддзела ідыялагічнай работы гомельскай мытні - Асяненка Д.А. , старшыня абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Васіленка А.П., інжынер па ахове працы РУП “Калінкавічыводбуд”  ПМК №64 – Дворак Н.А.,прадстаўнік ААГ "Малочныя прадукты"- Бабчанок Р.У., ,намеснік дырэктара па  ідэалагічнай рабоце ГЛУХ “Ельскі лясгас” Нікітка Т.В.,галоўны рэдактар газеты "Народны голас" - Пятрухно Т.І. Кожны з гасцей прыйшоў да навучэнцаў школы-інтэрната з падарункамі. Матэрыяльна-тэхнічная база ўстановы папоўнілася лічбавым фотаапаратам, прыбіральнай тэхнікай-паласосамі, тэлевізарам, музычнай апаратурай,прасамі, школьнымі прыладамі і многім іншым. Выхаванцам прыйшліся даспадобы салодкія падарункі.

Перад святам адбыўся конкурс на лепшае ўпрыгожванне спальных пакояў. Навучэнцы рыхтаваліся да конкурсу разам з выхавацелямі, па выніках якога,таксама атрымалі ўзнагароды.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.